Госць Рацыі — мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч. Гутарым з ім пра яго незвычайную творчасць, а таксама пра новую кнігу «Транзітны дзённік», якая нядаўна пабачыла свет.

РР: Распавядзіце ў кантэксце таго што з вамі адбывалася апошнім часам, я маю на ўвазе зняволенне ў Парыжы. У якіх абставінах пісалася гэтая кніга?
Аляксей Кузьміч: «Транзітны дзённік» я напісаў у 2023 годзе. Ён пісаўся па слядах майго твору «Транзіт», падзеі якога адбываліся з 2020-га па 2023 год. І канцовая фаза «Транзіту» уключала яго самую актыўную частку – падрыхтоўку, вяртанне ў Беларусь, само знаходжанне ў Беларусі і выезд з Беларусі. Я ўсё гэта дакументаваў у форме дзённіка.
Самыя небяспечныя моманты, напрыклад, калі я быў у Беларусі, калі я вяртаўся з яе, то літаральна кожную запіс пра кожны новы дзень я адпраўляў непасрэдна выдаўцу, каб у выпадку кепскага завяршэння маёй паездкі гэтыя запісы засталіся і маглі быць скарыстаныя хаця б у недапісанай кнізе. Я ўжо заканчываў пісаць кнігу пасля таго, як вярнуўся з Беларусі, пасля завяршэння «Транзіту» восенню 2023 года, затым была рэдактарская частка.
Кніга павінна была з’явіцца раней, але ў сілу рэаліяў беларускай выдавецкай справы, кніга з’явілася толькі прыканцы мінулага года.
Цалкам размова:
Мастак адзначае, што скончыў кнігу і пакуль заняты ўрэгуляваннем бюракратычных пытанняў – спрабуе легалізавацца ў Францыі, дзе апошнім часам і адбываліся яго акцыі-гульні-мастацкія праявы.


Беларускае Радыё Рацыя






