Музей мастацкай кнігі ў Лодзі – Дом Гутэнберга запрашае на адкрыццё выставы Антося Сівых 22 лістапада а 18:00.

Паэзія – гэта не толькі словы, але і спосаб бачання свету. Антось Сівых, мастак і вынаходца, перадае гэта праз свае Вершаформы. Ці кожны верш мае візуальную форму? Калі Антось запісвае вершы вядомых або невядомых аўтараў, літара па літары, загадкавая форма раскрываецца ў графічным выглядзе. Гэты кірунак каліграфіі дазваляе адкрываць новыя формы паэзіі і даследаваць патэнцыял літаратуры і культуры ў XXI стагоддзі. Мастак часта піша ў грамадскіх месцах, на вуліцах, каб усталяваць кантакт з людзьмі і пагутарыць пра паэзію, мастацтва, пісьмо і мову.
Праграма:
– 22.11.2024, 18:00 – Вернісаж (Дыскусія; гукавая інтэрпрэтацыя вершаформы ад Лабараторыі Голасу; майстар-клас па эксперыментальнай каліграфіі).
– 08.12.2024, 15:00 – Паэтычны конкурс і жывы запіс вершаформы ў межах фестывалю “Пульс літаратуры”.
– 14.12.2024 18:00 – Фінісаж, майстар-клас па візуальным пісьме сістэмай Outforms.
Фота з асабістага архіву Антося Сівых






