
На выставу пад назвай Вершаформы запрашае праз два тыдні ў Лодзі беларускі мастак і вынаходца Антось Сівых. “Паэзія – гэта не толькі словы, але і спосаб бачання свету.Мастак часта піша ў грамадскіх месцах, на вуліцах, каб усталяваць кантакт з людзьмі і пагутарыць пра паэзію, мастацтва, пісьмо і мову.“, — падрабязней пра экспазіцыю распавёў сам аўтар:
— Справа ў тым, што ў мяне кожны верш, любы верш, з любога краю, на любой мове, мае графічную форму. Недзе, калі мне было толькі васямнаццаць гадоў, я пераехаў за мяжу, у Вільню, і пачаў вучыцца, я знайшоў розныя такія эксперыментальныя кірункі каліграфіі, якія ёсць. Я падумаў, што мне цікава ўбачыць вершы, паэзію, таму што я на той момант выступаў у розных гарадах з вершамі. І мне было цікава ўбачыць паэзію, не толькі сваю, у візуальнай форме.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Выстава пройдзе 22 лістапада ў Музеі мастацкай кнігі ў Лодзі – Доме Гутэнберга. Пачатак а 18:00.
Беларускае Радыё Рацыя






