У мастакоў Падляшша існуе традыцыя, што падчас сваіх персанальных выставаў яны дораць свае карціны на дабрачынныя мэты. Гэтая традыцыя паўстала ў асяродку мастакоў галерэі «Маршанд». Не парушыла яе і беларуская мастачка Тацяна Козік, выстава якой гэтымі днямі праходзіць у выставачнай зале культурнага цэнтра Варшаўская, 50.

У мінулы аўторак адбылася сустрэча з мастачкай на яе выставе, падчас якой яна перадала сваю карціну на дабрачынныя мэты.
Кажа валанцёр дабрачыннай ініцыятывы Міхал Гжыбэк:
– Нашыя падляшскія мастакі, каля 30 чалавек, далі на дабрачынныя мэты свае карціны, некаторыя нават па дзве. І вось зараз сваю працу дала Тацяна. Перадаў працу са сваёй нядаўняй выставы яшчэ адзін беларускі мастак Алег Кабзар. Думаю і іншыя мастакі далучацца. Бо бачаць у гэтым патрэбу. Нашыя мастакі заўсёды адгукаюцца, калі справа датычыць дзяцей.
Грошы ад продажы карцін, якія перадаюць мастакі Падляшша, будуць накіраваныя на хоспіс для хворых дзяцей, які зараз ствараецца побач з Беластокам.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя