У Варшаве адкрылася пасляпленэрная выстава арт-рэзідэнцыі “Дома Творцаў” «Масты культуры». У экспазіцыі – творы 6 дзеячаў з Беларусі і Польшчы, створаныя разам з куратарам Андрэем Духоўнікавым.

Уражаннямі ад убачанага дзеліцца госця вернісажу, мастацтвазнаўца, арт-куратарка Вольга Кліп:
– Тут столькі валошак, столькі сонца, столькі цеплыні такой сапраўды беларускай. Я вельмі задаволеная, што беларускія мастакі змаглі нават з Беларусі прыехаць і спаткацца тут з беларусамі ў эміграцыі і з польскімі мастакамі. Гэта сапраўды масты. Вось якраз праз такія спатканні і сумесную працу мастакоў і з’яўляюцца, і будуюцца сувязі, якія пасля цягнуцца ўсё жыццё.
Убачыць творы дзеячаў можна толькі 3 дні: 5–7 снежня, 17:00–20:00 на пляцоўцы Gallery (ul. Tarczyńska 3, Warszawa).
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя





