BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

MEJSCE запрашае на новыя выставы артэфактаў яўрэйскай гісторыі горада

Музей памяці габрэяў Беласточчыны “MIEJSCE” у Беластоку запрашае на новыя выставы артэфактаў яўрэскай гісторыі горада. На гэты раз можна азнаёміцца са штампамі яўрэйскіх кнігарняў і бібліятэк з Беласточчыны, а таксама візітоўкамі пачатку ХХ ст. яўрэйскіх прадпрымальнікаў горада. Кажа валанцёр музея Марыя Шышко:

Іх здабываюць па-рознаму. Іх шмат гадоў збіраў альбо Томаш Вішнеўскі, альбо людзі, якія прыносілі некаторыя рэчы. Гэта галерэя ўвесь час змяняецца, заўсёды ёсць нешта новае. Найноўшае месца — пачаткі жыдоўскіх бібліятэк і кнігарняў у Беластоку. Такую кнігу можна ўзяць у рукі, паглядзець і пачытаць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Адпаведна ў Музеі памяці габрэяў Беласточчыны “MIEJSCE” у Беластоку з’явіўся збор пра яўрэйскія мястэчкі Падляшша, які пастаянна папаўняецца інфармацыі і даступны да свабоднага азнаямлення.

MIEJSCE працуе штодзённа з 11:00 да 17:00. Адрас: Беласток, вул. Мальмэда, 6.

Беларускае Радыё Рацыя