BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскі гурт PyLai выступіць у Польшчы

Першая імпрэза адбудзецца ў Варшаве – 23 ліпеня, а на наступны дзень – у Кракаве.

Распавядае сузаснавальнік калектыву Рыгор Лайкоў:

– Мы ўсвядомілі, што не выступалі ўжо вельмі даўно. У 2020 годзе нашым выступам перашкодзіў кавід, а пасля штосьці яшчэ больш горшае. Мы актыўна ўключыліся ў грамадскую дзейнасць – “шпацыравалі па горадзе”, запісвалі песні, ладзілі канцэрты ды іншае. Канцэрты былі, але дваровыя. Адзінае, што мы запісалі ў той час, гэта “Женщины не гуляют”, пра нашыя чароўныя жаночыя маршы.

На імпрэзе гурт выканае кампазіцыі ў розных жанрах на стыку любоўнай лірыкі, палітыкі і меланхалічнай рэфлексіі – песні з запісанага альбома “Гранёны” і не толькі.

Беларускае Радыё Рацыя