BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскія пракуроры знайшлі «экстрэмісцкія» кнігі ў інтэрнэт-крамах

Пракуратура Маскоўскага раёна Менска знайшла ў продажы тры «экстрэмісцкія» кнігі на сайтах трох інтэрнэт-крамаў, паведаміла прэс-служба ведамства.

Работнікі пракуратуры знайшлі ў продажы прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кнігі:

беларускага пісьменніка Уладзіміра Бяшанава «Год 1942 — „учебный“, якая, паводле апісання з сайтаў інтэрнэт-крамаў, «расказвае пра ваенныя катастрофы 1942 года»;

расейскага аўтара Віктара Суворава «Тень Победы» (кніга пра маршала Жукава, яе аўтар Віктар Сувораў у 1978 годзе ўцёк у Вялікую Брытанію, быў завочна асуджаны ў СССР на расстрэл);

расейскага аўтара Аляксандра Бялова «Велес — бог руссов. Неизвестная исстория русского народа».

У выніку намеснік пракурора запатрабаваў прыбраць кнігі з продажу, і іх прыбралі.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які знаходзіцца на сайтах некаторых дзяржаўных органаў, унесены тысячы найменняў друкаванай прадукцыі, сайтаў і тэлеграм-каналаў, маркі, значкі, CD-дыскі. Спіс папаўняецца амаль штодзённа.

Беларускае Радыё Рацыя