BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхал Андрасюк прэзентуе сваю новую кнігу «Żubr i inne opowiadania»

Сёлета Цэнтр беларускай культуры, які нядаўна паўстаў у Беластоку, распачаў свой кніжны праект. Сярод першых кніг, выдадзеных ім, – зборнік апавяданняў Міхала Андрасюка «Żubr i inne opowiadania» ў перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача.

Пра прэзентацыі, якія адбудуцца на Беласточчыне, распавёў аўтар кнігі – Міхал Андрасюк:

Першая прэзентацыя адбудзецца 18 кастрычніка ў маёй роднай Гайнаўцы, у Цэнтры прамоцыі рэгіёну «Czerlonka». Пачатак 17.00. І праз пару дзён, 22 кастрычніка, адбудзецца ў Беластоку ў клубе «Zmiana Klimatu» на вуліцы Варшаўскай. Пачатак 18.30. Месца таксама вядомае ўсім, хто любіць літаратуру.

Міхал Андрасюк аўтар 10 кніг прозы і адной кнігі вершаў. Лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій. Кніга «Белы конь» атрымала прэмію прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага. Ён таксама лаўрэат 2-й прэміі імя Ежы Гедройца і прэміі «Гліняны Вялес» за кнігу «Поўня».

Беларускае Радыё Рацыя