BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міхалу Андрасюку – 65 год!

2-снежня свой 65-гадовы юбілей адзначае пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы Міхал Андрасюк. У гэтым годзе свет пабачыў зборнік ранейшых твораў Міхала Андрасюка у перакладзе на польскую мову «Żubr i inne opowiadania» – сваеасаблівы падарунак да юбілея.

Кажуць чытачы твораў Міхала Андрасюка:

Я даўні чытач Міхася Андрасюка, выдатная мова. Я рады, што польскія чытачы таксама маюць магчымасць чытаць Міхася Андрасюца на сваёй роднай мове.

Міхась Андрасюк – гэта вельмі цікавы назіральнік таго, што адбываецца вакол нас, на нашым падворку тут, на Падляшшы, у Еўропе, на цэлым свеце.

Проза Міхася Андрасюка вельмі спецыфічная. Яна такая моцна рэфліксійная, добра перадае атмасферу Беласточчыны.

Ён вельмі далікатны аўтар і чалавек. Мае лёгкае пяро.

Кніга «Белы конь» Міхала Андрасюка атрымала літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага. Міхал – лаўрэат 2-й прэміі імя Ежы Гедройца ў 2019 годзе за кнігу «Поўня». 25 сакавіка 2020 года яго абвясцілі лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за раман «Поўня». Калектыў Радыё Рацыя далучаецца да віншаванняў пісьменніку Міхалу Андрасюку.

Беларускае Радыё Рацыя