BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікалай Бушко: Запрашаем усіх на 43-ці Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка 2024”

43-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка 2024” пачынаецца ў Беластоку ўжо 29 траўня ў канцэртнай залі Падляшскай оперы і філармоніі пры вуліцы Падлеснай. Сёлетні фестываль прысвечаны памяці шматгадовага старшыні журы фестывалю прафесара Рамуальда Твардоўскага. У межах фестывалю ў Беластоку выступяць хоры з Польшчы, Украіны, Літвы, Малдовы, Венгрыі і Арменіі. А Вольную Беларусь прадставіць хор “Канкордыя” з Варшавы.

Пра падзею і хоры-удзельнікаў наша калега Вольга Сямашка пагутарыла з дырэктарам фестывалю Мікалаем Бушко:

РР: Што чакаць ад гэтага фестывалю сёлета?

– Я аптыміст, таму да кожнай рэчы, якую спрабую рэалізаваць, падыходжу з аптымізмам. Веру, што нашы планы здзейсняцца, што нам удасца арганізаваць сёлетні 43-ці фестываль згодна з нашымі жаданнямі, з нашай воляй, з нашымі думкамі. Мы хочам запрапанаваць беластоцкай і не толькі публіцы, бо фестываль гэта дадатковыя канцэрты выдатных кампазітараў. Хочам запрапанаваць выдатную музыку, старую класіку і сучасных кампазітараў. Тых, што жывуць, а таксама тых, якіх няма – Кшыштафа Пендэрэцкага, Рамуальда Твардоўскага. Хачу сказаць, што таксама творы беларускіх кампазітараў і ўдзел беларускага хору “Канкордыя”, які адзін з трох пачынае фестываль у канцэрце, які мы называем “Трохгалоссе за мір”.

РР: Хор “Канкордыя” будзе прымаць удзел у конкурснай праграме ці толькі ў канцэрце?

– Кожны хор, усе хоры. Я як былы харавы спявак лічу, што кожны хор, кожны харыст любіць, як яго ацэньваюць, перадусім як заўважаюць яго добрыя бакі. Пакойны Рамуальд Твардоўскі прыдумаў новую формулу. Амаль усе хоры прафесійныя, акрамя таго што падобны высокі ўзровень, таму запрапанаваў формулу, каб міжнароднае журы выбрала першага сярод роўных.

РР: Ці хоры з Беларусі маглі прыняць удзел і чаму не атрымалася?

– Афіцыйных заявак не было. Мы ўсе разумеем і хоры разумеюць, што не мелі б шанцаў на выезд з Беларусі. Таксама як няма афіцыйных заявак з Расеі з вядомых прычын. Мы шкадуем таму, што калі б было інакш, то мы б з прыемнасцю прадставілі нашай публіцы выдатныя, прафесійныя хоры нашых лаўрэатаў з Беларусі ці Расеі. Да гэтага часу мы прынялі амаль усе прафесійныя хоры і амаль усе лепшыя аматарскія, хоць ствараюцца і новыя. Гэта датычыць і Расеі. Я мяркую, што мы прымалі эліту беларускіх і расейскіх хораў і самадзейных калектываў.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя