Лідар беларускага гурта “Восьмае сонца” Мікалай Скрабец з’ехаў у Познань і наладжвае тут сваё жыццё.

Артыст распавёў, з чаго цяпер складаецца яго жыццё:
– Работа, дом, жонка, дзіцёнак. Часамі я езджу адпачываць куды-небудзь, у нейкія іншыя краіны. Займаюся не толькі сваім праектам, а яшчэ граю тут з польскімі музыкамі. Жыццё звычайнага беларуса ў эміграцыі, можна так сказаць.
Разам з тым Мікалай працягвае займацца музыкай. Ён не толькі запісвае аўтарскія кампазіцыі з гуртом “Восьмае сонца”, але і супрацоўнічае з польскімі артыстамі.
Беларускае Радыё Рацыя






