Найбольш актыўна цяпер беларусы слухаюць пераклады кніг з сусветнай літаратуры. У топе праслухоўвання на платформе Audiobooks.by – твор Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Пра гэта расказаў кіраўнік праекту Мікіта Белаглазаў. Ён дадаў:
-Асабіста мне хочацца пабачыць больш сучасных беларускіх кніг ад беларускіх аўтараў. Напрыклад, нядаўна выйшла кніга “Забойства на вуліцы Макаёнка”. Гэта кніжка, якая ўпершыню з’явілася менавіта ў аўдыёварыянце. У папяровым яе яшчэ няма. І што мяне радуе, што гэта менавіта тая кніжка, якая напісана ў Беларусі і якая не можа быць зараз надрукавана ў самой Беларусі. Мне хочацца пабачыць больш такіх кніжак, якія недзе ёсць, але зараз па вядомых прычынах не могуць выйсці.
Нагадаем, нядаўна платформа прэзентавала пераклад кнігі “Марсіянін” Эндзі Вэйера на беларускую мову.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя