BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікіта Белаглазаў: Нам у Амерыцы хацелася штосьці зрабіць для беларускай культуры

Знакамітая кніга Эндзі Вэйера «Марсіянін» загучала па-беларуску: яна выйшла адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і аўдыё. Пераклад падрыхтавалі выдавецтвы Audiobooks.by, Gutenberg Publisher і Асацыяцыя Беларусаў у Амерыцы.

Распавядае прадзюсар праекта, кіраўнік Audiobooks.by Мікіта Белаглазаў:

– Ідэя праекта з’явілася таму, што я далучыўся да Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, і як чалец Асацыяцыі я вырашыў, што было б класна, каб мы зрабілі нешта для беларускай культуры, для беларускіх кніг з боку амерыканскіх беларусаў. І таму з’явілася ідэя, што давайце паспрабуем перакласці на беларускую мову і выдаць штосьці з амерыканскіх кніг. І хацелася перакласці не класічную, а нейкую сучасную кнігу, якая выйшла цягам апошніх дзесяці гадоў.

Нагадаем, кніга «Марсіянін» Эндзі Вэйера распавядае пра гісторыю выжывання астранаўта Марка Уотні на Чырвонай планеце. Твор быў уключаны ў спіс бэстсэлераў, па версіі Publishers Weekly за 2015 год.

Спасылкі на кнігу:

Папяровая: https://gutenbergpublisher.eu/shop/marsijanin/

Для жыхароў ЗША: https://litarka.com/Marsiyanin-p695688462

Электронная: https://www.kobo.com/ww/en/ebook/wdwZHAXpFzqunH1TIK45_A

Аўдыё: https://audiobooks.by/books/marsijanin

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя