Беларускі брэнд SYMBAL.BY пасля эміграцыі ў Грузію, ужо больш за год працуе ў Польшчы.

З якімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца брэнду, распавядае яго сузаснавальнік Мікіта Броўка:
-Гэта не тое, каб бізнес на дадзены момант. Гэта больш сацыяльная місія, таму што зразумела, што як бы шмат людзей не выехала за мяжу, але ўсё адно, абсалютная большасць людзей, якія нас падтрымлівалі, застаецца ў Беларусі. Зразумела, што па прычынах бяспекі яны не могуць у нас нічога купляць. Але тым не менш, шмат людзей за мяжой таксама хочуць адчуваць сябе беларусамі і купляючы нашы рэчы яны маюць магчымасць насіць з сабой нейкі кавалачак Беларусі.
На думку Броўкі, зараз шмат якія беларускія эмігранты адчуваюць сябе «стомленымі»:
-Калі мы працавалі ў Грузіі, то там вельмі актуальнай была тэма салідарнасці з Украінай. І практычна ў кожнай замове людзі ў нас куплялі нейкую ўкраінскую сімволіку. Пасля пераезду ў Польшчу, тут тэма Украіны аказалася не такой актуальнай, як не дзіўна. У польскім грамадстве і ў тым ліку сярод эмігрантаў існуе пэўная стомленасць.
Цяпер тавары ад SYMBAL.BY можна набыць праз афіцыйную старонку брэнда і яны адсылаюцца па ўсім свеце, апроч Беларусі.
Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя






