Некамерцыйная арганізацыя беларусаў Нідэрландаў MARA зладзіла беларускамоўную анлайн-лекцыю экскурсавода і культуролага Мікіты Моніча для беларусаў з усяго свету. Частка сабраных сродкаў за квіткі на лекцыю была накіравана фонду BySol.
Вольга Сямашка пагутырыла з экскурсаводам па Мадрыдзе і культуролагам Мікітам Монічам пра тое, ці маецца попыт на спазнанне беларусамі мастацтва ў выгнанні; якімі цікавосткамі можа здзівіць беларусаў гішпанская сталіца; і якая будучыня калекцый беларускага мастацтва ў выгнанні на фоне 117-й гадавіны з дня нараджэння дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музею і калекцыянера Алены Аладавай.
РР: Такая сустрэча будзе паўтарацца? Ці могуць іншыя суполькі беларусаў па свеце замаўляць такія лекцыі?
Мікіта Моніч: Канешне. Мне будзе гэта вельмі прыемна. Апошнім часам прыходзяць нейкія запыты на «дзвіжуху» для беларусаў у розных частках Еўропы. Для мяне гэта важны крок, бо гэтыя лекцыя я чытаў ўжо шмат год. Мне будзе вельмі прыемна прачытаць яшчэ беларусам па-беларуску тое, што я магу і што лічу вартым.
У гэтым сэнсе часам прыязджаюць у Мадрыд беларусы з Фінляндыі, Вільні, Варшавы, Беларусі і замаўляюць экскурсіі. Я заўсёды пытаюся, кажу: можа па-беларуску? І яны: ТАК,ТАК, давай па-беларуску. І гэта фантастычна, клёва, калі можна распавядаць па-беларуску, напрыклад, пра музей Прада, ці пра мадрыцкую архітэктуру і гісторыю горада. Гэта выклікае найбольш рэакцыі ў навакольных людзей, бо расейская мова ўспрымаецца фонава. А калі я распавядаю па-беларуску, то рэгулярна бачу рэакцыю турыстаў. Для іспанцаў славянскія мовы не адрозніваюцца на слых, а вось калі ідуць побач палякі, ці ўкраінцы, спыняюцца і ўважліва слухаюць, намагаючыся зразумець, што гэта такое.
Цалкам размова:
З “Госцем Рацыі” – экскурсаводам па Мадрыдзе і культуролагам Мікітам Монічам размаўляла Вольга Сямашка.
Фота «Будзьма Беларусамі» і з адкрытых крыніц.
Беларускае Радыё Рацыя