BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікраканцэрт “Ля лаўкі” у вёсцы Ахрымы

Вясковая лаўка – месца дзе калісьці жыхары сустракаліся ў вольны ад працы час, абмяркоўвалі важнейшыя мясцовыя падзеі, абменьваліся думкамі, а вечарамі моладзь спевамі забаўляла час.

На Падляшшы засталіся, яшчэ дзе-нідзе такія драўляныя лаўкі, аднак песняў ля іх ужо не пачуеш. У гміне Нараўка на Гайнаўшчыне намагаюцца вярнуць гэтыя звычаі. Ад пяці гадоў ладзяць мікраканцэрты “Ля лаўкі”, з якімі музыкі наведалі вёскі ў гэтай гміне. У пятніцу, 16 жніўня, такая сустрэча адбылася ў вёсцы Ахрымы. Паслухайце рэпартаж з канцэрту ў далучаным файле:

мікраканцэрт “Ля лаўкі” у вёсцы Ахрымы, у гміне Нараўка на Гайнаўшчыне наведала Анна Шайкоўская.

Беларускае Радыё Рацыя