Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла дзеянне пасведчання распаўсюдніка друкаваных выданняў навукова-вытворчага кааператыва «Тэхналогія».

Паводле ведамства, арганізацыя прапусціла тэрмін падачы паведамлення аб зменах звестак, якія павінны ўносіцца ў дзяржаўны рэестр выдаўцоў і распаўсюднікаў.
Навукова-вытворчы кааператыў «Тэхналогія», заснаваны ў 1988 годзе, быў першым прыватным выдавецтвам у Беларусі і займаўся кнігавыданнем, паліграфіяй і пастаўкамі медыцынскай тэхнікі.






