Міністэрства інфармацыі выклала абноўлены «Спіс друкаваных выданняў, якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Напярэдадні яго зацвердзіла Рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі. У спіс з 35 кніг трапілі, сярод іншых: “Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002)” — : «Энцыклапедыкс», “Тайны белорусской истории” / Деружинский Вадим. і “На скрыжалях вякоў: гістарычныя творы” / Кастусь Цвірка.
Міністэрства інфармацыі папярэджвае, што ў выпадку выяўлення фактаў распаўсюду забароненых друкаваных выданняў, уключаных у гэты спіс, яно будзе спыняць ліцэнзіі на продаж кніг.






