BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінкульт не атрымаў ніводнага сцэнара пра “гераізм” сілавікоў у 2020

Міністэрства культуры за чатыры месяцы не атрымала ніводнага сцэнара для здымак фільма пра “гераізм” супрацоўнікаў сілавых ведамстваў у 2020 годзе, паведаміла ў эфіры тэлеканала АНТ намеснік кіраўніка аддзела па кінематаграфіі ведамства Крысціна Мельнікава.

Фота: belarusfilm.by

У відэа АНТ, якое апублікаваў тэлеграм-канал “Свяшчэнны Белавуд”, Мельнікава адзначыла, што ўсяго Мінкульт у рамках абвешчанага ў студзені конкурсу атрымаў 280 заявак з розных краін, але “большасць сінопсісаў — гэта фэнтэзі і камедыі”.

Конкурс сцэнарыяў для вытворчасці ў 2025 годзе фільмаў “у ігравой, неігравой, анімацыйнай формах за кошт субсідыі дзяржаўным арганізацыям кінематаграфіі” Мінкульт абвясціў 5 студзеня. Паведамлялася, што адна з тэм для поўнаметражных ігравых карцін — “гераізм супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас падзей жніўня 2020 года ў Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя