BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міра Лукша адзначыць 50-годдзе творчай дзейнасці

50 год творчай дзейнасці. Такі юбілей сёлета будзе адзначаць беларуская пісьменніца з Беласточчыны Міра Лукша. Адмысовую імпрэзу рыхтуе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Кажа Міра Лукша:

-Гэта будзе, пэўна, 29 лістапада. На маё ужо 66-годдзе. Гэта юбілей – 50-годдзе творчасці. Дарэчы, арганізуе гэта Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку. Хто хоча далучыцца, можа прыйсці, заспяваць, прынесці падарункі, рыхтуецца імпрэза.

Літаратурны дэбют Міры Лукшы адбыўся на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Пісьменніца аўтар 19 кніг вершаў і прозы. Сёлета выйшла найноўшая кніга апавяданняў «Wiedunnia».

Беларускае Радыё Рацыя