30 чалавек атрымаюць мастацкія стыпендыі прэзідэнта Беластока на 2025 год. Гэта людзі, якія займаюцца мастацкай творчасцю, пашырэннем культуры і доглядам за помнікамі. Сярод іх беларуская паэтка Міра Лукша. Яна падала заяўку на напісанне зборніка вершаў і была падтрымана стыпендыяльнай праграмай.

«Напісаць зборнік вершаў гэта не так проста, як многім здаецца», – кажа Міра Лукша.
– Я запрапанавала гэта як праект стыпендыі і атрымала стыпендыі. Капае кроў, пішуцца вершы, калі сыходзіш крывёй, можна сказаць, выкупаешся ўвесь.
Летась Міра Лукша па стыпендыяльнай праграме выдала зборнік апавяданняў «Wiedunnia».
Беларускае Радыё Рацыя






