У аўторак, 18 чэрвеня, тэатр «Дзея другая» грае ў Музеі Вольнай Беларусі містэрыю-чытанку «Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы».
Дата: 18 чэрвеня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
Асоба і асяродак — адвечнае пытанне ўзаемадзеяння. Васіль Быкаў — чалавек, які процістаяў часу.
Адчуць барацьбу ўнутраную і знешнюю, якая фармавала яго лёс, запрашаюць з нагоды стагоддзя з народзінаў Васіля Быкава.
Абяцаюць дынамічны аповед, дзе тэксты твораў спаборнічаюць з сюжэтамі самога жыцця, музыка стварае атмасферу, а галасы актораў разыгрываюць для вас містэрыю праз часы й падзеі.
Рэжысёр — Васіль Дранько-Майсюк
Мастак — Даніла Ганчароў
Музыка — Сяргей Пукст
Тэкст — Васіль Дранько-Майсюк
Выканаўцы:
Васіль Дранько-Майсюк
Алена Баярава
Вольга Каралёнак
Даніла Ганчароў
Сяргей Пукст
Уваход — donation у 30 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Арганізатары