BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міжнародная навуковая канферэнцыя: Сучасная беларуская літаратура

27 студзеня у Берліне пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя. Па пытаннях развіцця сучаснай беларускай літаратуры выступяць спецыялісты кафедры беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, кафедры славістыкі і венгрыстыкі Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта і інш. Разгледжаныя будуць праблемы гісторыі беларускай літаратуры, умовы яе развіцця, якія паўплывалі на яе становішча на дадзеным этапе, актуальнасць ідэі канкрэтна ўзятых твораў і іх праблематыка.

Выступы пройдуць у Інстытуце славістыкі і венгеразнаўства па адрасе Dorotheenstrasse 65 (пяты паверх).

Змест праграмы:

10.30-10.50 

Уводзіны ад Сюзаны Франк.

Некалькі слоў і ўрывак з кнігі Альгерда Бахарэвіча пра Змітра Вішнёва ад Андрэя Масквіна.

10.50-11.50 

«Беларускі альманах «Тэксты» (рэдактар — Зьміцер Вішнёў) і дэкаляніяльны праект у Беларусі»

Выступоўца: Андрэй Масквін

«Паэтыка трансфармацыі ў антырамане Змітра Вішнёва «Калі прыгледзецца — Марс Сіні»» 

Выступоўца: Аляксандр Распапаў

11.50-12.50  

«Прыгнечаная мова прыгнятальнікаў: канфлікт з мовай і транснацыянальны паварот у сучаснай беларускай літаратуры»

Выступоўца: Ульяна Верына

«Посткаляніяльная практыка ў «Вершах» Альгерда Бахарэвіча (2022)»

Выступоўца: Марыя Донская, Марыя Катажына Прэнэр

14.00-17.00 

«Дэкаланізацыя і брадскізм у беларускай паэзіі»

Выступоўца: Яраслава Ананка, Генрых Кіршбаум

«Якой мае быць гісторыі беларускай літаратуры: праблема актуалізацыі і літаратурнага канона на сучасным этапе»

Выступоўца: Аксана Данільчык

«Рэфлексія мовы ў беларускай паэзіі паміж аўтарэферэнцыяльнасцю і перфарматыўнасцю»

Выступоўца: Мануэль Гілярдучы

«Тры прарывы ў гісторыі беларускай літаратуры»

Выступоўца: Інэса Кур’ян, Веслаў Пшыбыла

«Беларуская літаратурная сітуацыя перыяду «перабудовы» (1986-1991) вачыма сведкаў (на матэрыялах інтэрв’ю з беларускімі пісьменнікамі)»

Выступоўца: Аліна Страшкевіч

«Беларуская літаратура па-за межамі жанраў: перфарматыўны зрух»

Выступоўца: Павел Вайніцкі

20.00-00.00 — Беларуская літаратурная імпрэза «Галасы зніадкуль».

Імпрэза пройдзе ў прасторы MiCT Roof па адрасе Brunnenstraße 9.