Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей запрашае 21 лютага адзначыць разам Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода.

Можна будзе прыняць удзел у музейнай дыктоўцы (12.00) і квіз-гульні “Беларуская вандроўка” (14.30).
Таксама будзе магчымасць даведацца пра цікавыя прадметы з геральдычнымі сімваламі з фондаў музея падчас лекцыі “Геральдычны свет Гародні” (16.00).
Усе мерапрыемствы праводзяцца ў Новым замку па папярэднім запісе. Колькасць месцаў абмежавана.