21 лютага ва ўсім свеце будзе адзначацца Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловая дата, абвешчаная на 30-й сесіі ЮНЕСКА. У Вільні Дзень роднай мовы прапануюць адзначыць у асяроддзі людзей, для якіх матчынай мовай з’яўляецца беларуская.

Жыхароў Літвы, Польшчы, у тым ліку і Падляшша, запрашае арганізатар імпрэзы Ілля Міронаў:
– Грамадскія актывісты, музыкі, пры падтрымцы некамерцыйнай «Сябрыны», робім у гэты дзень канцэрт імпрэзу, дзе выступяць: былы палітвязень Павел Севярынец, паэты Сяржук Сыс і Ванда Марцінш, праваабаронца Ігар Случак, музыка Юры Несцярэнка, капэла «Ойра» і я выступлю. Знаходзячыся ў вольнай Літве мы больш разумеем, што наша мова – гэта ўсё.
Культурная імпрэза адбудзецца ў віленскім Доме нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25) і аб’яднае музыку, паэзію і культурніцкі актывізм. Пачатак вечара — а 17-й. Уваход вольны. Арганізатары чакаюць слухачоў з усяго рэгіёна.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Іллі Міронава.






