BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі» пройдзе 9–10 жніўня

09-10 жніўня ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці пройдзе ХІІI Міжнародны фестываль фальклору МОТАЛЬСКІЯ ПРЫСМАКІ”.

Удзельнікаў фэсту чакаюць: дэгустацыйны час “Варым, жарым, готуім – высільны стыл шыхуем”;
дэгустацыя травяных чаёў; падворкі традыцыйнай кухні маталян “Тут і мясо, і коўбаска-пачастуйтэс, калі ласка”; выстава-дэгустацыя традыцыйных напояў “Мотальская шклянка”; выстава – продаж прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак “Вам понравыцца, чым мотолянэ славяцца” ды інш.

Адбудуцца таксама круглы стол “Традыцыйна-абрадавая культура – сучасны стан і стратэгія развіцця”, тэатралізаванае шэсце, канцэрты ды святочны феерверк.

Фота: vmotol.by