У Палацы культуры і навукі Варшавы адбываецца вялікая культурная дзея – міжнародны кніжны кірмаш. У каторым прынялі ўдзел беларускія аўтары і выдаўцы. Беларускія стэнды пад нумарам 138.

Кірмаш – вялікае акно магчымасцяў для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў. Гаворыць кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк:
– Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш гэта перш за ўсё магчымасць папулярызацыі беларускай літаратуры сярод беларускай дыяспары. Але гэта таксама магчымасць паказаць палякам, жыхарам Варшавы, што існуе яшчэ незалежная беларуская літаратура.
Прыемна было бачыць шмат беларусаў і не толькі ля стэндаў з беларускай літаратурай, якія цікавіліся і набывалі кнігі розных аўтараў, кажуць беларусы Варшавы:
– Мы хочам паглядзець Стывена Кінга. Не ведаю чым усё скончыцца, але торбачку ўзялі.
26 траўня – апошні дзень кніжнага кірмашу, дзе кожны яшчэ можа паспець набыць цудоўную незалежную беларускую літаратуру.








Беларускае Радыё Рацыя