4 лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына пад Косавам (сёння Івацэвіцкі раён) нарадзіўся лідар паўстання 1794 года супраць расейскай акупацыі і ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША Тадэвуш Касцюшка.

Пра важнасць Касцюшкі для Беларусі кажа гісторык Аляксей Мядзьведзь:
-Для Беларусаў гэта не проста гістарычная постаць, а сімвал барацьбы за свабоду і сацыяльную справядлівасць.
Па словах гісторыка, пра Касцюшку памятаюць па ўсім свеце:
-Яго імя ўвасоблена ў знакавых аб’ектах. Напрыклад, у Аўстраліі яго імем названая самая высокая гара кантынента. У Польшчы, у Кракаве, узвышаецца знакаміты курган Касцюшкі. У ЗША яго шануюць як нацыянальнага героя. Помнік Касцюшку стаіць насупраць Белага дому.
У Беларусі помнік Касцюшку стаіць на яго радзіме ў Мерачоўшчыне, грошы на гэты помнік людзі сабралі праз краўдфандынг.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






