BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мой апошні мірны дзень ва Украіне» – выстава ў Вільні

«Мой апошні мірны дзень ва Украіне» – так называецца выстава, якая адкрылася ў галоўным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту ў Вільні. Выстава адлюстроўвае апошнія мірныя дні вачамі беларусаў і ўкраінцаў, якія жылі ва Украіне або якія былі турыстамі.

То бок гэта вельмі побытавыя моманты жыцця, кажа арганізатарка і куратарка выставы Ксенія Тарасевіч:

– Хтосьці на спатканні з сваім хлопцам ходзіць па цэнтры Кіева, пʼе «пʼяную вішню», цалуецца. Хтосьці толькі-толькі заехаў у новую кватэру, хтосьці напрыклад едзе на спатканне з сябрамі. Хтосьці наадварот зʼязджае з Украіны ў Польшчу і фатаграфуе трап самалёту. Хтосьці ідзе ад лекара і фатаграфуе прыпынак. Усе гэтыя фотаздымкі кароткімі карткамі-апісаннямі вось гэтых падзеяў, і нават самой атмасферы.

«Нам было вельмі важна зразумець, ці чакалі людзі вайны. І шмат хто кажа, што ўсё роўна не было такога разумення, што нешта сапраўдна страшнае можа здарыцца» – дадала Ксенія Тарасевіч.

Выстава будзе працаваць мінімум да восьмага жніўня. Зайсці можа кожны ахвочы – выстава знаходзіцца адразу ў калідоры каля галоўнага ўваходу ва універсітэт. Працуе выстава з 9 да 17 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя