BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Монаспектакль «Мужчыны плачуць» у Варшаве

Трэцяга ліпеня, у чацвер, Павел Гарадніцкі грае ў Варшаве ў кінатэатры Atlantic (ul. Chmielna 33) монаспектакль паводле вершаў Мікіты Найдзёнава «Мужчыны плачуць». Пачатак 19.00.

На сцэне — толькі адзін акцёр і раяль, які становіцца паўнавартасным суразмоўцам героя. 

Раяль тут — і спавядальня, і партнёр, і люстэрка. 

Пастаўлены паводле вершаў Мікіты Найдзёнава, спектакль з’яўляецца даследаваннем мужчынскіх пачуццяў, унутранай уразлівасці і ціхага болю, пра які рэдка гавораць уголас. 

У вершах Найдзёнава — туга, страх, пяшчота, стомленасць і надзея, усё тое, што часта хаваецца за стэрэатыпным вобразам «моцнага» мужчыны. 

Але гэты спектакль — не толькі пра мужчын. Гэта размова пра чалавека, пра патрэбу быць пачутым і прынятым, пра адвагу паказаць сваю слабасць. І разам з тым у ім не бракуе гумару і самаіроніі. 

Працягласць — 60 хвілін. 

Мова — беларуская. 

Квіткі коштам 70 злотых бярыце па спасылцы

Арганізатары