BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Монаспектакль «Страта» ў Варшаве

У нядзелю, 9 лютага, Андрэй Саўчанка з Тутэйшага тэатра грае ў прасторы «МІТ» монаспектакль «Страта» ў тэхніцы ready-made.

«Я хачу распавесці вам некалькі гісторый стратаў. Або пра страты гэтых гісторый…»

Аднойчы рэжысёр Андрэй Саўчанка знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, ў якой апынуўся стос разарваных фотаздымкаў. Чыйсьці сямейны архіў. 

Далейшае жыццё знаходкі — ў першай гісторыі «Памяць». Другая частка, «Дом», — гісторыя пра дзедаўскі маёнтак, спалены маланкай. 

Калі чалавек губляе нешта, страта моцна б’е, ўзрушвае. Унутраны ператрус пераарганізоўвае ўласную сістэму асобы — і з’яўляюцца новыя думкі, накірункі, па якіх ты можаш ісці.

 Асновай тэхнікі ready-made, у якой пастаўлены спектакль, з’яўляецца трансфармацыя ўтылітарных рэчаў у твор мастацтва і пошук іх новага жыцця.

 Так, валізка з фатаграфіямі і элементы-артэфакты сельскай хаты, якія ўдалося перавезці ў Варшаву, жывуць і ўтрымліваюць памяць на сцэне.

 Спектакль-эскіз нараджаўся ў межах лабараторыі ready-made theatre «Ужо гатовы сусвет» у Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «ART Corporation». 

Квіткі коштам 120 злотых бярыце па спасылцы

Арганізатары