У пятніцу, 14 чэрвеня, Зоя Белахвосцік грае ў Познані дакументальны спектакль «Moj Hleb».
Дата: 14 чэрвеня. Час: 16:00 і 19:00 (час мясцовы). Месца: Барак Культуры, al. Marcinkowskiego 21, Познань.
Будзе два паказы!
Вас чакае шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і Купалаўцаў, і пра тое, як гэта спіраль часу замыкаецца ў кола і дае магчымасць асэнсаваць памылкі, вучыцца, успамінаць, усміхацца і плакаць.
Квіткі коштам 70 злотых бярыце па спасылцы.
Арганізатары