BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Моўны інспектар» Ігар Случак піша новую кнігу

Ігар Случак рыхтуе да выдання кнігу «Палітычная гісторыя беларускай мовы (да 1996 г.)», прысвечаную ўплыву палітычных працэсаў на развіццё і статус мовы.

Ігар Случак
Ігар Случак

Пра канцэпцыю і мэты будучага выдання распавядае аўтар:

– Я вельмі шмат гадоў займаюся праблематыкай беларускай мовы і яе дыскрымінацыі, яе палітычнага статуса, яе развіцця. Матэрыялаў за гэты час назапасілася вельмі шмат. І таму я вырашыў падзяліцца гэтым матэрыялам у кнізе «Палітычная гісторыя беларускай мовы». Гэтая кніга будзе ахопліваць перыяд ад з’яўлення першага беларускага дзяржаўнага ўтварэння – гэта Полацкае княства, да 1996 года.

Ігар упэўнены, што кніга будзе цікава кожнаму чытачу:

– Гэта зусім не літаратурны твор. Такія навукова-папулярныя кнігі патрабуюць падрыхтаванага чытача. Але гэтая кніга як раз-такі, мне падаецца, лёгкая для чытання, таму што там распавядаюцца канкрэтныя выпадкі, як беларуская мова была ў розных дзяржаўных утварэннях, яе палітычны статус, як гэта ўсё рэгулявалася, і з канкрэтнымі жывымі прыкладамі.

Кніга выйдзе ў свет напрыканцы лютага – пачатку сакавіка 2026 году, а папярэдне яе замовіць можна па спасылцы https://buymeacoffee.com/belmova/e/507009

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Ігара Случака.