«Мова без бар´ераў» – такі цікавы курс па практыкаванню беларускай гаворкі сярод расейскамоўнай аўдыторыі можна прайсці ў беларускай прасторы «Робім разам» на Канстытуцыі 6 Варшавы.

Гаворыць арганізатар курса Кацярына Кучук:
— Мы вельмі ўсцешаныя, бо курс быў разлічаны на 10-12 чалавек, а прыйшло 15. Людзі вельмі натхнёныя, вельмі зацікаўленыя тэмай беларускай мовы, тэмай размовы, павелічэннем ведаў. Асноўная скіраванасць гэтага курсу на тое, каб людзі не проста ведалі беларускую мову, але маглі ўжываць яе сярод расейскамоўных беларусаў і ўжываць у жыцці, зрабіць мовай жыцця.
Паводле Кацярыны Кучук, апошні шанец зарэгістравацца – гэта па 17 лютага. Беларусы Варшавы, вас чакаюць у Прасторы.
Беларускае Радыё Рацыя