У Варшаве выступіць беларуска-партугальскі ансамбль MOVA DREVA. Музыкі спалучаюць беларускі фальклор з акустычным джазам.
Бэндлідарка Кацярына Льдокава адначасова грае ў гурце партугальскага спевака Сальвадора Сабрала, які ў 2017-ым прадстаўляў Партугалію на «Еўрабачанні».
MOVA DREVA выступіць гэтым вечарам у Staromiejskim Domu Kultury, а ў суботу зайграе ў памяшканні Quality Studio на вуліцы Konwiktorskiej 7. Абодва канцэрты пачынаюцца а 19:00.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц інтэрнэта