BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мова дзеткам” сыходзіць на вакацыі

Да завяршэння набліжаецца чарговы сезон заняткаў беларускай мовы для дзяцей у Вільні. Праз некалькі тыдняў заняткі “Мова дзеткам” сыходзяць на вакацыі, – адзначыла выкладчыца і сузаснавальніца заняткаў Дар’я Роскач:

– Стала цяплей, зразумела, што ўсе спрабуюць на выходныя кудысьці выехаць, адпачыць. Таму наведвальнікаў трошкі менш. Ёсць яшчэ такі момант, што некаторыя сталі пераязджаць з Літвы, дзеці перамяшчаюцца. Калі будуць жадаючыя, то мы заўсёды радыя, але адкрытага набору мы не вядзём.

Сачыць за бягучай дзейнасцю заняткаў можна, напрыклад, праз уліковы запіс у Instagram пад назвай movadzietkam. Аднак арганізатары звяртаюць увагу, што такая старонка ў Беларусі прызнаная экстрэмісцкай.

Беларускае Радыё Рацыя