BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова Нанова» ў Беластоку

У панядзелак, 10 сакавіка, у Беластоку ў беларускім хабе «Новая Зямля» (Św.Rocha 5/32) — новы занятак «Мова Нанова». Пачатак 19.00.

Вы ведалі, што ў беларускай і англійскай мовах ёсць словы — амаль блізняты?

А што англіцызмы ў беларускай мове з’явіліся даўно, і некаторыя з іх ужо сталі часткай нашай штодзённасці?

Разам з госцяй, філалагіняй, кіраўніцай хаба «Новая Зямля» Надзеяй Салаўёвай, разбяруць цікавыя кагнаты (што б гэта ні значыла) і іх гісторыю, даведаемся, як англійская ўплывае на беларускую (і наадварот!) і развянчаюць міфы пра «засмечванне» мовы.

Файны шанец паглядзець на беларускую мову з нечаканага боку!

Уваход, вядома ж, вольны, данаты, вядома ж, вітаюцца!

Арганізатары