У беластоцкім хабе «Новая Зямля» 19-га траўня года гучалі вершы ад прыгожых і разумных паэтак. Свае вершы у межах заняткаў «Мова Нанова Беласток» пад назваю «Жаночая паэзія» чыталі Валянціна Аксак, Дар’я Бялькевіч і Вікця Жытнік.

Сваімі ўражаннямі ад жаночых вершаў дзеляцца наведнікі курсаў:
-Пяшчотнасцю і нейкай пранізлівай цеплынёй, а можа і наадварот, часам чымсьці, што прабірае цябе наскрозь.
-Маё сталенне, як творцы, шмат у чым адбылося менавіта на жаночай паэзіі.
Па словах рэдактара Беларускага Радыё Рацыя Яўгена Вапы, жаночая паэзія яму вельмі падабаецца:
-Падарожжа паэтычнае з нейкай місіяй да сваіх ідэяў, думак, якія раскрыліся перад чытачамі. Я быў вельмі ўражаны, калі пабачыў аб’яву, што вось тры жанчыны: якія пачынаюць у літаратуры, здабылі ўжо сваё месца ў літаратуры і ўжо з’яўляюцца легендамі літаратуры жаночай. Было вельмі цікава прыйсці.
Арганізатары курсаў «Мова Нанова Беласток» запрашаюць ў хаб «Новая Зямля» ужо праз два тыдні, 2 чэрвеня 2025 года, каб прыйсці і паслухаць вядомага беларускага паэта Віталя Рыжкова.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя