BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова нанова» з Андрусём Такіндангам ва Уроцлаве

 У суботу, 9 лістапада, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».

Дата: 9 лістапада. Час: 17.00 (час мясцовы).

Месца: Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska, 49 (3 паверх), Уроцлаў.

Шаноўны госць — Андрусь Такінданг. 

Каб зрабіць незвычайны і вытанчаны канцэрт, спадар Андрусь сабраў каманду супергераінь, якія зайграюць на скрыпцы і віяланчэлі. 

Упершыню ў жывым выкананні прагучаць кампазіцыі з новага альбома «Мір і Супакой». 

Музыкі зайграюць хіты з рэпертуару «Recha» і песні з сольных праектаў спадара Андруся. 

Будзе шмат музыкі, эмоцый, супольных спеваў і абдымкаў. 

Уваход вольны, за данаты музыкам падзякуюць. Рэгістрацыі не патрэбна.

Арганізатары