BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Мова Нанова» з трыма паэткамі ў Беластоку

У панядзелак, 19 траўня, у Беластоку — новы занятак «Мова Нанова».

Гэтым разам вы пачуеце творчыя галасы беларускіх паэтак Валянціны Аксак, Дар’і Бялькевіч і Вікці Жытнік.

Валянціна Аксак
 — аўтарка дзесяці паэтычных кніг, у тым ліку «Кава ў арліным гняздзе», «Трэці Эдэм», «Уцёкі з Палесься» і іншых.

У паэзіі Валянціны прыродныя вобразы цесна пераплятаюцца з біблейскімі гісторыямі і міфамі, ствараючы новыя сусветы.

Дар’я Бялькевіч
 — аўтарка кнігі «Слёзы на вецер».

У вершах Дар’я расказвае пра складаныя рэчы простымі словамі, выкарыстоўваючы дыялогі, гукапіс і няроўныя рытмы.

Вікця Жытнік
 — вядоўца курсаў «Мова Нанова» ў Беластоку. Яе вершы ўвайшлі ў альманахі «аБДУмана» і «Альтанка».

Вікця ў сваёй творчасці пераасэнсоўвае навакольны і ўнутраны свет, пазіраючы на рэчы з розных ці незвычайных ракурсаў.

Уваход, вядома ж, вольны, данаты, вядома ж, вітаюцца!

Арганізатары