BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мова нанова з Варшавы” ў дзень Еўрапейскіх моў

Чарговы курс «Мова нанова з Варшавы» стартаваў у дзень Еўрапейскіх моў, які адзначаецца 26 верасня. Мерапрыемства прайшло ў Witrynе Domu Wschodniego.

Госцяй была запрошана блогерка і перакладчыца Наста Карнацкая, кажа каардынатар «Мовы нанова» Алесь:

– Я лічу што гэта добрая нагода для таго, каб яшчэ раз паказаць, што беларуская мова гэта таксама мова Еўропы, і актыўна яе пашыраць.

– Дзень еўрапейскіх моў – гэта мова кожнага народу. І беларусы павінны таксама ведаць сваю мову, гэта іх ідэнтыфікатар.

– Для мяне сэнс гэтага свята – гэта ў асноўным свята так званых «рэгіянальных моваў», на якіх кожны кода размаўляе ўсё менш і менш людзей.

Двухгадзінны курс прайшоў на адным дыханні. Праўда, аўдыторыя была нешматлікай. Арганізатары спадзяюцца, што ў будучым месяцы людзей будзе больш.

Беларускае Радыё Рацыя