
In Dreams, Gladiator, Schindler’s List, 20th Century Fox, Game Of Thrones і гэтак далей. Усе гэтыя мелодыі неўзабаве будуць гучаць у выкананні Міжнароднага мужчынскага хору “Унія” ў Літве, распавёў мастацкі кіраўнік Павел Гонца:
– Зараз міжнародны мужчынскі хор “Унія” працуе над новай праграмай такога камерцыйнага характару. Мы запускаем яе вясной, вясной пачнуцца канцэрты. Гэта праграма мае назву “Музыка кіно”. Гэта такія сусветныя хіты з розных папулярных фільмаў.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Міжнародны мужчынскі хор “Унія” ствараўся для таго, каб аб’яднаць музыкаў з Польшчы, Літвы ды Беларусі. Праз немагчымасць выступаць на беларускай тэрыторыі, гурт знаходзіцца ў Літве.
Беларускае Радыё Рацыя