BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на выставы

Таварыства «Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы» заўсёды радае наведвальнікам і запрашае азнаёміцца з бліжэйшымі падзеямі.

Кажа кіраўнік Таварыства Томаш Ціханюк:

Ідуць працы над 20-й эдыцыяй Агульнапольскага конкурсу “Падляшша ў аб’ектыве”, гэта будзе юбілейны выпуск у гэтым годзе. У пятніцу 15 лістапада адбудзецца выстава ў рамках нашага праекту “Беларускі алфавіт мастацтва”, у рамках каторага пакажам выставу прац беларускага мастака з Беласточчыны Радаслава Маціевіча.

Такім чынам, вернісаж выставы жывапісу і графікі Радаслава Маціевіча адбудзецца ў пятніцу 15 лістапада, па адрасе: Гайнаўка, вул. 3-га мая, будынак 42. Пачатак а 17-й. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таварыства