“Кожыно над ракой Локніцай” Андрэя Юльянавіча Ваўрэнюка і Андрэя Пятровіча Ваўрэнюка. Аб’яднанне “Музей Малой Бацькаўшчыны” ў Студзіводах выдала манаграфію чарговай вёскі, у якой пражываюць беларусы Падляшша.

Кніга багатая не толькі гістарычнымі звесткамі і фатаграфіямі, знойдзем ў ёй таксама спасылкі на мультымейныя дадаткі, – кажа выдаец кнігі Дарафей Фіёнік:
– У кнізе ёсць мультымедыйны апарат. Гэта значыць, коды куар, якія адсылаюць да апавяданняў людзей, да песняў, якія спявалі ў Кожыне. Я запісваў яшчэ ў 90-х гадах. Можна паслухаць і тых людзей і песні.
Прэзентацыя кнігі “Кожыно над ракой Локніцай” Андрэя Юльянавіча Ваўрэнюка і Андрэя Пятровіча Ваўрэнюка адбудзецца сёння (15 сакавіка) у Гарадской бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім. Пачатак а 17-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя






