BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей Памяці Сібіры запрашае на курсы экскурсаводаў

Музей Памяці Сібіры распачаў набор на чарговы выпуск “Музейнай акадэміі”. Праходжанне гэтай праграмы навучання з’яўляецца адной з умоў для таго, каб стаць экскурсаводам па музейнай экспазіцыі.

Кажа супрацоўніца музею Караліна Масей-Замбрано:

“Музейная акадэмія” з’яўляецца праектам, які пачаўся ад самага пачатку з’яўлення музею. Ён мае на мэце прыгатаваць і навучыць асобаў, якія хочуць з намі супрацоўнічаць у якасці экскурсаводаў. Гэта могуць быць асобы, якія ўжо з’яўляюцца экскурсаводамі, таксама гэта могуць быць студэнты, аматары гісторыі. Праект разлічаны на ўсіх жыхароў Падляшскага ваяводства і не мае значэння гавораць яны на штодзень па-польску, па-беларуску ці па-ўкраінску. Шукаем асобаў, якія будуць праводзіць экскурсіі на іншых мовах.

Заяўкі на сёлетні выпуск Музейнай акадэміі прымаюцца да 28 лютага. Заняткі распачнуцца 4 сакавіка. Меркаваная колькасць месцаў – 50 чалавек. Цана навучання ў Музейнай акадэміі – 250 злотых за цэлы курс.

Падрабязнасці тут.

Беларускае Радыё Рацыя