Музей Вольнай Беларусі запускае праект па лічбавізацыі сваёй унікальнай калекцыі, прысвечанай падзеям беларускага пратэсту, палітычным рэпрэсіям, антываеннаму руху і жыццю беларусаў у эміграцыі. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы “Лічбавая культура 2025” і сафінансуецца са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых здзяржаўнага мэтавага Фонду падтрымкі культуры.

У рамках праекта “Лічбавізацыя і прадастаўленне доступу да матэрыялаў Музея Вольнай Беларусі” будзе адлічбавана і апублікавана анлайн інфармацыя аб 200 аб’ектах — творах сучаснага мастацтва, дакументах, фатаграфіях, асабістых артэфактах удзельнікаў падзей. Кожны аб’ект будзе мець падрабязнае апісанне на трох мовах: беларуская, польская, англійская.
Мэта праекта — захаваць і зрабіць даступнымі сведчанні нядаўняй гісторыі Беларусі, зафіксаванай у візуальных і матэрыяльных формах, што важна не толькі для гістарычнай памяці, але і для падтрымкі дэмакратычных намаганняў беларусаў за мяжой.
Беларускае Радыё Рацыя