BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музей Вольнай Беларусі завяршае свой праект, прысвечаны лічбавізацыі

Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве завяршае свой праект, прысвечаны лічбавізацыі і прадастаўленню доступу да матэрыялаў установы. У межах працы Беларускай музейнай лабараторыі адбылася ўжо чацвёртая тэматычная сустрэча.

Распавядае дырэктарка Музея Наталля Задзяркоўская:

– Гэта праект, накіраваны на адлічбоўку нашых фондаў. І вось лічбавізацыя завяршаецца. Можам сцвярджаць, што крыху больш паловы нашых фондаў на сённяшні дзень адлічбаваны. Прычым адлічбаваны ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Пра тое, як прайшоў чацвёрты івэнт, распавёў удзельнік сустрэчы, імя якога мы не раскрываем у мэтах бяспекі.

– На першым варкшопе польская спецыялістка расказвала пра тое, якія існуюць стандарты па адлічбоўцы і прадстаўленні доступу да грамадскіх архіваў. Другі занятак у нас быў прысвечаны тым прафесійным інструментам, якія можна выкарыстоўваць для таго, каб свае архівы маглі выстаўляць не толькі прыватныя асобы, але і інстытуцыі. І трэцяя лекцыя ў нас была прысвечана таму, як трэба апрацоўваць прадметы, якія ты хочаш выставіць на агульны агляд перад адлічбоўкай.

Праект лічбавізацыі фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя