21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды на Музейную дыктоўку запрашае Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (Новы замак).

“Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць і бараніць яе – наш абавязак”, – адзначаюць арганізатары дыктоўкі.
Музейная дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, адбудзецца 20 лютага ў 11.00 у Новым замку (чытальная зала).
Колькасць месцаў абмежаваная, таму папярэдні запіс па тэлефонах АБАВЯЗКОВЫ: 71-86-88, +375 (29) 776-65-88.
“Далучайцеся да свята роднай мовы, узбагачайце свае веды і практыкуйце валоданне родным словам у цёплай і сяброўскай атмасферы!”, – заклікаюць арганізатары падзеі.






