Музычны дуэт Niczos x Sw@da прэзентаваў дэбютны альбом пад назвай “#ІНДАВУДЗ”. Некаторыя кампазіцыі былі напісаныя спецыяльна для рэлізу.
Распавядаюць музыкі:
– У гэтым альбоме вы знойдзіце трэкі, якія мы ўжо запісалі, такія, як “Трава-мурава” ці “На бяседзе”, будуць таксама і новыя трэкі.
– Вельмі хацелі б рэкамендаваць наш альбом, у якім будзе 11 твораў, гэтыя творы зробленыя ў рознай стылістыцы, бо звярнуліся мы да розных музычных традыцый.
Асаблівасць рэлізу і ў падляшскай гаворцы – дыялекце беларускай мовы, на якім гурт піша ўласныя сучасныя тэксты.
Пакуль з-за шчыльнага графіка дуэт канцэртных прэзентацый не плануе. Аднак калектыў адкрыў уласную інтэрнэт-краму з атмасферным мерчам: https://swadaniczos.art/
Паслухаць альбом можна па спасылцы: https://youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_mMn7ryE_taQYDRWXBgF3e2SrcSOUWGI3A&si=i9jcEO6Eeg-Y1LJG
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя